Ва Ўкраіне пачынаецца кампанія ў падтрымку палітвязня Арцёма Дубскага

Сябра "Маладога Фронту" Яўген Скрабец ў чацвер, 23 ліпеня правядзе прэс-канферэнцыю ва ўкраінскім горадзе Луцку. Яўген збіраецца расказаць украінскім журналістам пра сітуацыю і палітычных вязняў у Беларусі. Разам з Яўгенам у прэс-канферэнцыі возьме ўдзел дэпутат Валынскай абласной рады і кіраўнік моладзевай арганізацыі "Нацыянальны Альянс" Ігар Гузь. Украінскі дэпутат раскажа пра кампанію ў падтрымку Арцёма Дубскага, якая ў хуткім часе распачнецца ва Ўкраіне.

Нагадаем, што з 20 ліпеня палітвязень Арцём Дубскі трымае галадоўку.