Ва ўкраінскім горадзе Камсамольску ўсталююць помнік п'янай свінні
Помнік п'янай свінні з'явіцца ў горадзе Касмасмольску Палтаўскай вобласці Украіны. Такім чынам будзе ўвекавечаны стан ап'янення да "парсючынага піску". Манумент будзе выглядаць наступным чынам: свіння будзе ляжаць на жываце з раскіданымі ў бакі капытамі, а яе рыла будзе ляжаць у карыце.
Дарэчы, помнікі з камічным адценнем - не рэдкасць ва Украіне. У красавіку сёлета ў горадзе Марыупаль Данецкай вобласці ўсталявалі помнік у гонар кракадзіла Гадзілы, які ўцёк ад дрэсіроўшчыка на мясцовым пляжы. Ён некалькі месяцаў хаваўся і толькі ў лістападзе быў злоўлены і вернуты гаспадарам.
БЕЛТА