Ва ўкраінскім парламенце развалілася кааліцыя дэмакратычных сілаў
Ва Ўкраіне распачаўся працэс перафарматавання заканадаўчай галіны ўлады. 2 сакавіка старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімір Літвін абвясціў пра спыненне існавання кааліцыі дэмакратычных сілаў у парламенце. Цяпер, згодна з Канстытуцыяй, на працягу 30 дзён у парламенце павінна быць створана новая кааліцыя, якая сфармуе новы ўрад. У адваротным выпадку новаабраны прэзідэнт Віктар Януковіч можа распусціць парламент для правядзення пазачарговых выбараў дэпутатаў Вярхоўнай Рады.
Між тым Партыя регіёнаў ужо абвясціла пра пачатак перамоў пра фарміраванне новай большасці.
У сваю чаргу кіраўнік фракцыі БЮТ Іван Кірыленка ўпэўнены, што Ўладзімір Літвін свядома абвясціў пра развал кааліцыі, паколькі менавіта заўтра парламент плануе разгледзіць пытанне пра адказнасць ураду. "Гэта пытанне адказнасці. Гэты крок зроблены перад заўтрашнім днем, для таго, каб забяспечыць выніковае галасаванне за адстаўку ўраду. Мы прагназуем, што такое можа быць. Калі здрадзіў адзін раз, то здрадзяць і у другі раз", — сказаў дэпутат.
Іван Кірыленка таксама заявіў, што прэм'ер-міністр Юлія Цімашэнка адразу пакіне свой урадавы кабінет, як толькі парламент падтрымае адстаўку яе Кабінету Міністраў.
Між тым, у фракцыі былога прэзідэнта Віктара Юшчанкі, фракцыі "Наша Украіна — Народная самаабарона", пакуль няма кансалідаванага рашэння наконт уваходжання да кааліцыі з Партыяй регіёнаў. У прыватнасці, намеснік лідэра фракцыі Раман Зварыч не выключыў, што незаконныя дзеянні Ўладзіміра Літвіна пра аб'яўленне развалу дэмакратычнай кааліцыі можуць быць аскарджаныя ў судзе.