Ва ўрадзе Масквы з'явіўся адказны за супрацоўніцтва з Беларуссю

Распараджэннем мэра расійскай сталіцы Сяргея Сабяніна ім прызначаны Ўладзімір Плаксін, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў маскоўскім урадзе.

Па рашэнні мэра рэарганізаваны камітэт міжрэгіянальных сувязяў і нацыянальнай палітыкі і ўтвораны дэпартамент замежнаэканамічных і міжнародных сувязяў Масквы. Менавіта ў складзе гэтага дэпартамента Ўладзімір Плаксін будзе выконваць функцыі па забеспячэнні супрацоўніцтва з Беларуссю.