Вадзіцелі ў Мінску сталі сведкамі самастойнага жыцця аўтамабіля бландзінкі

Аўтамабіль "Мерседэс" самастойна з'ехаў са стаянкі на вуліцы Старажоўскай, выехаў на праезную частку, ускочыў на бардзюр і павіс на камені. ДАІ выклікалі вадзіцелі, якія сталі сведкамі самастойнага жыцця легкавушкі. Высветлілася, што "Мерседэс" належыць 32-гадовай бландзінцы з Дзяржынска. Паставіўшы машыну пад горку, магчыма, яна не зацягнула ручны тормаз, а сама пайшла па сваіх справах. Інспектарам прыйшлося яе яшчэ і адшукваць, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.