Вадзім Галыгін стаў баяністам і з дапамогай “Лепрыконсаў” піша альбом

Калі выйдзе дэбютны дыск, а таксама як ён будзе называцца, пакуль невядома. Вядомы беларускі шоўмэн Вадзім Галыгін вырашыў перакваліфікавацца ў музыкі. Цяпер ён пачаў запіс свайго дэбютнага альбома. Пра гэта Еўрарадыё распавёў уладальнік мінскай студыі “Super 8” і лідар “Лепрыконсаў” Ілля Міцько:

“Мы пішам альбом беларускаму “стэпаваму сусліку” – Вадзіку Галыгіну. Калі ў нас былі канцэрты, ён заўжды рваўся да нас на сцэну. Цяпер Вадзім насачыняў песень, прыйшоў да мяне, і я адразу сказаў: “Давай пісаць!” І вось мы цяпер робім яму альбом. Прыкольныя песні, Вадзім сам музыку напісаў, грае на баяне – хоць я і не ведаю, адкуль у яго адукацыя баяніста. Цяпер мы гэтыя песні карэктуем і запісваем. Адразу скажу – гэта будзе цікава. Галыгін са сваімі жартачкамі, “Лепрыконсы” са сваімі дудачкамі – проста сапраўднае свята!”


Калі выйдзе альбом, а таксама як ён будзе называцца, пакуль невядома.