Ваенная контрразведка затрымала бабруйскага падпалкоўніка за хабар

Ваенныя контрразведчыкі ў Бабруйску затрымалі начальніка мясцовага эксплуатацыйнага ўпраўлення Ўзброеных Сілаў. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на ўпраўленне ваеннай контрразведкі КДБ.
Падпалкоўніка падазраюць у атрыманні хабару. На яго пачалі крымінальную справу. Затрыманага змясцілі ў СІЗА КДБ. Вядзецца следства.