Вакаліст Sex Pistols будзе рэкламаваць сметанковае масла

Вакаліст культавага панк-гурта Sex Pistols Джоні Ротэн (сапраўднае імя – Джон Лайдон) стане тварам рэкламнай кампаніі брытанскага сметанковага масла "Вясковае жыццё" (Country Life), паведамляе New Musical Express. Вытворца прадуктаў харчавання абраў Ротэна таму, што ён з'яўляецца "брытанскай іконай". Рэкламная кампанія пачнецца ў хуткім часе.

У прэс-рэлізе Country Life сказанае: "Не ўсе спажыўцы ведаюць, што брэнд "Вясковае жыццё" - самы галоўны брэнд брытанскага масла. Джоні распавядзе аб гэтым гучна і ясна... Яго вольны розум і ўзрушаючая іронія стануць асновай нашых рэкламных ролікаў".

Фота: www.gorod.tomsk.ru