Валанцёрам, якія сустракаюць выпушчаных вязняў, патрэбна дапамога

Валанцёрам, што сустракаюць выпушчаных вязняў з Акрэсціна, Жодзіна ды Скарыны 20, патрэбна дапамога. Пра гэта паведамляюць карыстальнікі жывога журнала. Валанцёрам неабходныя машыны, каб развозіць хлапцоў ды дзяўчат з турмаў дахаты ці на вакзал. Асабліва патрэбныя аўто на Акрэсціна, некалькі машын на кожныя 3-4 гадзіны пачынаючы ад 9 раніцы да вечара.

Валанцёры нагадваюць, што дзяжурства на Акрэсціна будзе наладжанае з 9-й гадзіны раніцы.