Валерый Шанталосаў застаецца персонай нон-грата ў беларускім футболе

Федэрацыя беларускага футболу не згодная з рашэннем дысцыплінарнага камітэту ФІФА аб апраўданні беларускага галкіпера
Як запэўніў Еўрарадыё начальнік прэс-службы АБФФ Уладзімір Несцяровіч, незалежна ад вердыкту ФІФА, пазіцыя Беларускай федэрацыі футболу застаецца нязменнай.

Уладзімір Несцяровіч: “Рашэнне нашае, Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футболу", застаецца такім як было. Валерый Шанталосаў застаецца персонай нон-грата на ўсіх спаборніцтвах, якія ў нас праводзяцца. Калі ён паспрабуе прыйсці на нашыя афіцыйныя футбольныя спаборніцтвы, то яму не дадуць магчымасці там прысутнічаць”.

Нагадаем, былому галкіперу нацыянальнай зборнай Беларуская федэрацыя футбола ў снежні 2008 года забараніла займацца футбольнай дзейнасцю па ўсім свеце. Нагодай стала падазрэнне ў тым, што футбаліст удзельнічаў у арганізацыі дамоўных матчаў. Сёння з'явілася інфармацыя, што ФІФА прызнала дзеянні Беларускай федэрацыі незаконнымі, а Шанталосаву дазволілі займацца "любой футбольнай дзейнасцю" у краінах, якія знаходзяцца пад эгідай міжнароднай федэрацыі футбола.

Цяпер Беларуская федэрацыя футбола рыхтуе афіцыйны каментар у справе Валерыя Шанталосава.

Глядзі таксама па тэме:

Як прадаваліся гульні зборнай: “Я ему дал столько же, и еще накинул”

Шанталосаў купіў футбалістаў зборнай за 40 тысяч долараў


“Справу Шанталосава” закрылі. Ці не пачнецца “справа Туміловіча”?

Як на самой справе “шукаюць” Шанталосава


Фота — "Газета.ру"