Варатар БАТЭ Сяргей Вярэмка трапіў у пяцёрку лепшых футбалістаў былога СССР

Варатар барысаўскага БАТЭ Сяргей Вярэмка заняў пятае месца ў конкурсе “Зорка” сярод футбалістаў постсавецкай прасторы. Своеасаблівы жнівеньскі рэйтынг быў арганізаваны расійскай газетай “Спорт-экспресс”. Перамог у апытанні экспертаў яшчэ адзін беларус Арцём Мілеўскі, які змяніў сваё грамадзянства на ўкраінскае і цяпер выступае за зборную гэтай краіны, а таксама за кіеўскае “Дынама”.

Як адзначае афіцыйны сайт БАТЭ, футбалісты барысаўскай каманды ўжо не першы раз трапляюць у лік лепшых. Па выніках ліпеня паабаронца Павел Няхайчык таксама заняў 5-е месца.