Варшаўскія студэнты сустрэлі кіраўніка "Газпрому" акцыяй пратэсту (фота)
19 траўня ў Варшаве адбылася адзіная ў Польшчы адкрытая лекцыя віцэ-прэзідэнта "Газпрому" Аляксандра Мядведзева. Студэнты зладзілі акцыю пратэсту супраць яго прыезду. Лекцыя “Роля Газпрому ў фармаванні энэргетычнай бяспекі ў Еўропе і ў свеце” прысвячалася падпісанню паміж Газпромам, Універсітэтам Варшаўскім і EuRoPol Gaz (cістэма транзітных газаправодаў) дамовы аб заснавані стыпендыяльнай праграмы для аспірантаў, якія займаюцца эканамічнымі адносінамі паміж Польшчай і Расіяй. Пасля лекцыі віцэ-прэзідэнт Газпрому адказаў на пытанні студэнтаў.
Акрамя лекцыі на пляцы Варшаўскага ўніверсітэту адбылася фотавыстава пабудовы газаправоду Ямал-Еўропа. Ён лічыцца адной з найбольшых тэхналагічных інвестыцый мяжы ХХ і ХХІ стагоддзя.
Студэнты Варшаўскага ўніверсітэту перад брамай галоўнага корпусу зладзілі пікет пратэсту. Студэнты ў іранічнай форме выказвалі нязгоду з кіраўніцтвам ўніверсітэту, якое падпісвала дамову з расійскім энэргетычным канцэрнам. Мерапрыемства прайшло пад лозунгамі: “Аб’яднаемся з Газпромам - Масква зноўку будзе домам”,“Як пераканалі польскі ўрад падпісаць дамову, якая ўзалежнівае нас ад Газпрому на 30 гадоў?”.