Васіль Сёмуха: За пераклад літаратуры ў Беларусі ўзялася моладзь
Вядомы літаратар паразважаў пра канкурэнцыю з боку электронных перакладчыкаў і пра станоўчыя тэндэнцыі ў беларускім перакладзе. Нядаўна беларуская мова стала 50-ай па ліку мовай, якой авалодаў віртуальны перакладчык кампаніі Google. Аднак якаснага літаратурнага перакладу чакаць ад навінкі пакуль што рана. Беларускі Google Translate раз-пораз грашыць відавочнымі запазычаннямі з іншых моў, найперш з рускай. Прычына падобных хібаў, паводле слоў інжынера-праграміста Google Ігара Маханька, — у недахопе прафесійных перакладаў на беларускую мову і наадварот.
Ігар Маханёк: “Вядома, што гэтая праграма — не жывы чалавек. Таму ўся якасць залежыць ад якасці праграмы, якасці звестак. На жаль, у беларускай мовы ёсць не так шмат тэкстаў, якія прафесійна былі перакладзеныя з іншых моў на беларускую, ці з беларускай — на іншыя. І калі ёсць, то колькасць перакладаў вельмі незбалансаваная з іншымі мовамі. Напрыклад, існуе шмат перакладаў з беларускай на рускую ці з рускай на беларускую. А з іншымі мовамі не так: напрыклад, з беларускай на французскую наўпроставых перакладаў значна менш”.
Аднак са з’яўленнем у базе праекту новых якасных перакладаў распрацоўшчыкі абяцаюць і паляпшэнне працы Google Translate. Балазе, матэрыялу для гэткай базы, на думку перакладчыка Васіля Сёмухі, з кожным днём усё большае.
Васіль Сёмуха: “Адчуваецца такі станоўчы рост у перакладзе. Гэта добры пачатак — тое, што ў нас узяліся маладыя хлопцы і дзяўчаты за пераклад. На добрым узроўні пераклады з польскай мовы. Цяпер вялікі пласт — перакладчыкі з англійскай мовы, з французскай. З нямецкай — менш. Але ўжо з’явіліся людзі, якія могуць перакладаць і з кітайскай, і з японскай. Наконт рускай мовы — яна ўжо так абрыдла ўсім гэтым літаратарам і перакладчыкам! З такой блізкай мовы, як руская, перакладаць увогуле цяжка. Гэта традыцыйнае ўспрыманне арыгіналу ўжо ёсць”.
Да хібаў у працы Google Translate Васіль Сёмуха раіць ставіцца спакойна: гэта ўсяго толькі праграма. За свой хлеб ён таксама не баіцца. У сапраўдны літаратурны пераклад трэба ўкласці ўсё сваё ўменне і душу. А зрабіць гэта можа толькі чалавек.
Васіль Сёмуха: “Літаратурны перакладчык, які паважае сваю прафесію, сваю справу, ніколі не пойдзе перакладаць у Google. Я гляджу на гэта спакойна: дзякуй і за тое, што яны спрабуюць гэта рабіць! Але гэта не літаратурны пераклад, а тэхнічны. Чалавек-перакладчык — гэта не машына”.
Дарэчы, сёння ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень перакладчыка.
Фота: Радыё Свабода