Ватыкан асудзіў Нобелеўскую прэмію за штучнае апладненне

Папская акадэмія, якая займаецца даследаваннямі ў галіне біяэтыкі з пазіцый Царквы, выступіла супраць прысуджэння Нобелеўскай прэміі 2010 года па медыцыне брытанскаму навукоўцу Роберту Эдвардсу, які стварыў тэхналогію экстракарпаральнага апладнення. Прэзідэнт акадэміі заявіў, што лічыць "выбар Эдвардса зусім непрымальным па многіх прычынах". На яго думку, Эдвардс не вырашыў праблему бясплоддзя ні з паталагічнага, ні з эпідэміялагічнага гледзішча.  Ён дадаў, што менавіта на Эдвардсе ляжыць адказнасць за тое, што ў свеце цяпер захоўваюцца мільёны замарожаных яйкаклетак, большасць якіх у выніку гіне. Як адзначае агенцтва Франс-Прэс, з-за гібелі вялікай колькасці эмбрыёнаў пры выкарыстанні тэхналогіі ЭКА Ватыкан лічыць апладненне у прабірцы амаральным.