Ваўкавыскі прадпрымальнік Аўтуховіч аб'явіў бестэрміновую галадоўку
Бестэрміновую галадоўку аб'явіў ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, які з лютага знаходзіцца ў мінскай турме на Акрэсціна. Паводле слоў яго адваката Паўла Сапелкі, Аўтуховіч патрабуе якнайхутчэй перадаць справу ў суд, альбо выпусціць яго, а таксама Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенку пад падпіску аб нявыездзе. БелаПАН нагадвае, што ваўкавыскія прадпрымальнікі абвінавачваюцца ў наўмысным знішчэнні альбо пашкоджанні маёмасці. Правааабронцы лічаць Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенку палітычнымі зняволенымі.