Вайна Крамля: роля Лукашэнкі і санкцыі супраць Пуціна
25 лютага Расія працягвае бамбіць Украіну. Украінскія вайскоўцы даюць цвёрды адпор, але людзі гінуць з абодвух бакоў.
Раней у Крамлі запэўнівалі, што мірным грамадзянам Украіны баяцца няма чаго, маўляў будуць абстрэльваць толькі стратэгічныя аб'екты. Гэтае абяцанне не выконваецца. У розных гарадах гараць звычайныя шматкватэрныя дамы.
Шматлікія палітыкі асуджаюць дзеянні Пуціна і ўводзяць супраць Расіі санкцыі. Ці можа гэта паўплываць на Крэмль і спыніць вайну? Якую ролю ў канфлікце займае Лукашэнка? Адкуль украінскія вайскоўцы атрымліваюць зброю? Ці працягваецца яе пастаўка? На гэтыя ды іншыя тэмы размаўляем з гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.