Вайскоўцы не хочуць плаціць за раздушаную цягачом машыну

За джып, раздушаны вайсковым цягачом, уладальнік аўто, бацька загінулага старшакласніка, кампенсацыі не атрымае.  У Белдзяржстраху пацярпелым паведамілі, што ў Беларусі цяжкая вайсковая тэхніка страхаванню не падлягае, таму і кампенсацыю людзям ніхто не выплаціць. Паводле прадстаўніцы Белзяржстраху Алены Кузьміной, такіх прэцэдэнтаў у краіне раней не было.

Пытанне пра кампенсацыю ў сувязі са смерцю юнака разглядаецца. Калі будзе даведзена, што ў гібелі вінаватыя вайскоўцы, грошы бацькам выплацяць.