Вайскоўцы прагаласавалі на 100%, і камісіі лічаць іх галасы

Выбарчыя камісіі на ўчастках у вайсковых часцях прыступілі да падліку галасоў. Як паведаміў Еўрарадыё сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік, 100 адсоткаў вайскоўцаў ужо выканалі свой “грамадзянскі абавязак”. Мікалай Лазавік: “Толькі што мне патэлефанаваў дзяжурны па Міністэрстве абароны генерал Аляксандр Гуро і паведаміў, што 100 адсоткаў вайскоўцаў, уключаных у спісы выбарцаў на участках, створаных у вайсковых часцях, ужо прагаласавалі. І камісіі прыступілі да апрацоўкі бюлеценяў”.

Па звестках Цэнтравыбаркаму, такіх участкаў па краіне – 48.