Вайсковая часць запрасіла правесці збор подпісаў у пустым памяшканні

Адна з вайсковых часцей Гродна запрасіла прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы Рымашэўскага збіраць подпісы да сябе.

Паводле словаў кіраўніка штабу на Гродзеншчыне Міколы Баўсюка, пяцёра сябраў ініцыятыўнай групы з’явіліся ў вайсковую частку ў прызначаны час і былі ветліва сустрэтыя кіраўніцтвам гэтай часткі. Аднак на працягу гадзіны ў памяшканне, якое было прадстаўлена для гэтага мерапрыемства, не з’явіўся ніводзін салдат.

 Як стала вядома на наступны дзень ад крыніцы з гэтай вайсковай часткі, усяму радавому складу было загадана заставацца ў казармах і нікуды не выходзіць, паведамляе прэсавая служба БХД