Вайсковая пракуратура не ведае, ці зацягнецца расследаванне авіякатастрофы
Дакументы праверкі з Беларускай транспартнай пракуратуры пакуль не прыйшлі ў вайсковую. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў супрацоўнік пракуратуры Ігар Шарстнёў. Па яго словах, у Беларускай вайсковай пракуратуры пакуль нават не маюць рашэня, што расследаваннем авіякатастрофы пад Мінскам будзе займацца менавіта іх ведамства. Работнікі вайсковай пракуратуры пакуль не ведаюць, колькі часу зойме расследаванне і ці давядзецца ім пачынаць крымінальную справу.
Шарстнёў: "Усё будзе залежаць ад складанасці выканання першапачатковых следчых дзеянняў і далейшага расследавання па гэтых матэрыялах. І мы пакуль не ведаем, ці там матэрыялы праверкі, ці крымінальную справу пачала транспартная пракуратура".
Нагадаем, нямецкі верталёт разбіўся на аэрадроме Баравая пад Мінскам 8 жніўня падчас выхаду з "касой пятлі". Пілот верталёта Гюнтэр Цымер загінуў.