"Ведомости": Лукашэнка дасылаў лісты кіраўнікам расійскіх рэгіёнаў
Аляксандр Лукашэнка наўпрост дасылаў лісты расійскім губернатарам, у якіх тлумачыў прычыны беларуска-расійскага канфлікту. Пра гэта паведамляе газета "Ведомости" са спасылкай на сваю крыніцу, блізкую да адміністрацыі расійскага прэзідэнта. Аднак, ніводзін з апытаных кіраўнікоў рэгіёнаў факт існавання гэтых лістоў не пацвердзіў.
Расійскае выданне называе гэта "беларускай піяр-кампаніяй", у якую таксама ўваходзілі адмысловыя публікацыі ў апазіцыйных расійскіх СМІ.
Тым часам, беларускі кіраўнік ужо некалькі дзён знаходзіцца ў Сочы ў адпачынку, пішуць расійскія СМІ. Аднак БЕЛТА паведамляе, што Лукашэнка знаходзіцца ў Расіі "з рабочым візітам". Перамовы з Дзмітрыем Мядзведзевым запланаваныя на канец тыдня, бо да 27 жніўня расійскі прэзідэнт будзе знаходзіцца з візітам у Манголіі.