Венесуэльскую нафту ў Беларусь могуць пастаўляць з Балтыкі

Першая партыя венесуэльскай нафты ў аб'ёме 80 тысяч тон будзе прывезеная ў Беларусь у траўні. Яе перапрацуюць на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе.
Паводле слоў першага намесніка прэм'ер-міністра нашай краіны Ўладзіміра Сямашкі, які ў складзе беларускай дэлегацыі знаходзіцца ў Бразіліі, нафту па чыгунцы даставяць з Адэсы. На гэтай пастаўцы будзе адпрацаваная далейшая тэхналогія транспарціроўкі нафты з Венесуэлы, адзначыў ён.

Як паведамляе БЕЛТА, падрабязнасцяў праекта Ўладзімір Сямашка не раскрыў, але не выключыў, што ў будучым нафта можа паступаць з балтыйскага порта.

Глядзі таксама па тэме: Украінскія маракі заклікаюць сарваць пастаўкі нафты з Венесуэлы ў Беларусь