Вернік, асуджаны за адмову служыць у войску, патрабуе кампенсацыі
Вернік Іван Міхайлаў збіраецца звярнуцца па кампенсацыю за тры месяцы, праведзеныя ў турме. Як паведамляла Еўрарадыё, Міхайлава асудзілі на тры месяцы арышту за ўхіленне ад прызыву, але цяпер цалкам апраўдалі.
Міхайлаў: "Так. Думаю, звяртацца па кампенсацыю. Бо атрымліваецца, за што я тры месяцы сядзеў? І калі я маю права атрымаць кампенсацыю ад дзяржавы, то чаму б і не".
Нагадаем, 21-гадовы вернік абшчыны "Новы запавет" з рэлігійных прычынаў адмовіўся ад тэрміновай вайсковай службы. Ён папрасіў альтэрнатыўную службу ў адпаведнасці з артыкулам 57 Канстытуцыі. У гэтым яму адмовілі, бо ў Беларусі няма альтэрнатыўнай грамадзянскай службы. Таксама верніку адмовілі ў службе ў рэзерве.