Вернікі просяць мітрапаліта Філарэта паклапаціцца пра ўдзельнікаў Плошчы

Газета "Царкоўнае слова" змясціла на сваіх старонках артыкул на падставе лістоў чытачоў, якія вяртаюцца да падзеяў 19 снежня на плошчы Незалежнасці ў Мінску. У лістах — занепакоенасць лёсам зняволеных, клопат пра фізічнае і маральнае здароўе пацярпелых, просьбы да мітрапаліта Філарэта здзейсніць міратворчую місію яднання ў беларускім грамадстве. Паказальна, што мітрапаліт Філарэт дагэтуль не павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з пераабраннем на чацвёрты тэрмін, а Лукашэнка ўпершыню за шмат гадоў фактычна праігнараваў літургію у Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы, адзначае Радыё Свабода.