Верталёт з возера Рудакова могуць затапіць у іншым вадаёме
Пра гэта паведаміў чыноўнік Мінпрыроды Аляксандр Андрэеў 2 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Як нагадвае БелаПАН, спроба затапіць фюзеляж у возеры Рудакова ў Нацыянальным парку "Нарачанскі" ўжо рабілася. У затопленым верталёце меркавалася ладзіць падводныя экскурсіі, навучаць аквалангістаў і вадалазаў.
Аднак супраць гэтага выказаліся навукоўцы БДУ. Яны сцвярджалі, што p часам метал, з якога зроблены корпус верталёта, падвергнецца карозіі ды прывядзе да парушэння экалогіі возера, смерці ў ім рыбы. У выніку, як паведамляла Еўрарадыё, 1 чэрвеня верталёт з дна возера паднялі.
Выявілася, што фюзеляж шрубалёта пакарабачаны, фарба месцамі адстала ад корпуса, усярэдзіне апынуліся пабочныя прадметы. У такім выглядзе корпус верталёта ўяўляў небяспеку як для экалогіі возера, так і для здароўя аквалангістаў, зрабілі выснову адмыслоўцы.
На думку прадстаўніка Мінпрыроды, фюзеляж перад затапленнем знарок пашкодзілі сапернікі ініцыятывы. Неўзабаве навукоўцы даследуюць верталёт і зробяць выснову пра магчымасць яго новага затаплення. Магчыма, яго затопяць у нейкім штучным вадаёме на тэрыторыі парка "Нарачанскі".