Ветслужба Беларусі прыпыніла пастаўкі з трох прадпрыемстваў у Расію

Галоўнае ўпраўленне ветэрынарыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі прыпыніла пастаўкі прадукцыі ў Расію трох айчынных прадпрыемстваў. Як паведамляе БЕЛТА, гэта Лунінецкі малаказавод, Бабруйскі мясакамбінат і Клецкі маслакамбінат. Ветслужба знайшла ў іх прадукцыі недапушчальную колькасць рэшткавых антыбіётыкаў.

Акрамя таго, ветэрынары ўзмоцняць кантроль за прадукцыяй Гомельскага і Брэсцкага мясакамбінатаў у сувязі з паўторным выяўленнем у ёй слядоў антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы. Нагадаем, што 21 ліпеня прадукцыя гэтых прадпрыемстваў трапіла пад забарону ў Расіі.