В.Ганчарэнка: БАТЭ выйграе чэмпіянат краіны, каб зноў быць у Лізе чэмпіёнаў
Барысаўскі БАТЭ выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў і ўжо сёння вечарам стануць вядомыя яго наступныя супернікі. Але пасля перамогі ўзнік шэраг праблемаў, галоўная з якіх - як адной камандзе гуляць на два фронты: у Лізе чэмпіёнаў і ў чэмпіянаце Беларусі.
Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка ў інтэрв'ю Еўрарадыё разважае пра тое, як вярнуць футбалістам, пасля матчаў Лігі чэмпіёнаў, матывацыю ў гульнях чэмпіянату краіны, ці ўдасца атрымаць падтрымку Федэрацыі футбола і пра тое, на якім стадыёне адбудуцца гульні з еўрапейскімі суперклубамі.
Учора на пасляматчавай прэс-канферэнцыі Ганчарэнка сказаў, што "цяпер не гатовы гуляць на 2 фронты - Ліга чэмпіёнаў і чэмпіянат краіны" і трэба прыдумаць нейкі выхад з гэтай сітуацыі. Пакуль такога выхаду яшчэ не знойдзена, але ёсць жаданне і матывацыя абавязкова выйграць першынство Беларусі.
Віктар Ганчарэнка: "Гэта вялікая праблема - перабудавацца. Мы нават у кваліфікацыі адчулі, што пасля "Леўскі" гуляючы з "Гранітам", мягка кажучы, не хапае матывацыі. Спадзяюся, што мы саўладаем з гэтай сітуацыяй. Усё ж такі для таго, каб гуляць з камандамі ўзроўню "Леўскі" і "Андэрлехт" плюс да гэтага ўдзельнічаць у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў, трэба станавіцца чэмпіёнам Беларусі".
Магчыма, барысаўчане папросяць дапамогі ў Беларускай федэрацыі футбола, напрыклад, у справе зменаў календара чэмпіянату "пад БАТЭ". Але прапановы барысаўчан для федэрацыі яшчэ не гатовыя. Але ўжо дакладна вядома, што матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў пройдуць не ў Барысаве. Вось што кажа Ганчарэнка:
"У Барысаве - ніякіх шансаў. Найхутчэй у Мінску на стадыёне "Дынама".