Віцэ-прэзідэнт Сусветнага банку наведае Беларусь 22-23 чэрвеня

Віцэ-прэзідэнт Сусветнага банку (СБ) па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Шыгео Катцу (Shigeo Katsu) 22-23 чэрвеня наведае Беларусь, паведамілі "Інтэрфаксу" у беларускім прадстаўніцтве СБ. Падчас яго візіту запланаваны шэраг сустрэч ва ўрадзе, Нацыянальным банку і ПП НС для абмеркавання праграмы Сусветнага банку і яе далейшага развіцця. Ш.Катцу таксама наведае сацыяльныя аб'екты Гомельскай вобласці, на якіх была праведзеная рэканструкцыя ў рамках праектаў, падтрыманых пазыкамі Сусветнага банку.

Беларусь стала чальцом СБ у ліпені 1992 г., падпісаўшыся на яго акцыі на суму $400,9 млн. У 1993-1994 гг. СБ рэалізаваў у Беларусі тры крэдытных праекты на $170,2 млн.Цяпер СБ рэалізуе праект "Мадэрнізацыя аб'ектаў сацыяльнай сферы" вартасцю $40,43 млн. У снежні 2007 г. СБ ухваліў вылучэнне дадатковага фінансавання праекту ў памеры $15 млн. Таксама з 2006 г. рэалізуецца сумесны "чарнобыльскі" праект вартасцю $61 млн, накіраваны на рэабілітацыю раёнаў, найбольш пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС. У снежні 2007 г. была ўхваленая стратэгія супрацоўніцтва СБ з Беларуссю на 2008-2011 фінансавыя гады з гадавым аб'ёмам да $100 млн.Акрамя крэдытнай падтрымкі, СБ аказаў Беларусі бязвыплатную дапамогу на суму амаль $18 млн.