Віцебская кандыдатка паказала выбаршчыкам спектакль (фота)

Спектакль на рэлігійную тэматыку паказала ў нядзелю на сустрэчы з выбаршчыкамі віцебская кандыдатка ў дэпутаты Алена Шабуня (на здымках). Пастаноўку ажыццявіў самадзейны моладзевы тэатр, які дзейнічае пры адной з пратэстантскіх цэркваў сталіцы.  39 сяброў спадарыні Шабуні спецыяльна прыехалі з Мінску, каб паказаць віцебчукам гісторыю сучаснага блуднага сына. Дарэчы, невядома, як гэта сустрэча паўплывае на выбаршчыкаў, бо культурна-дзелавы цэнтр “Першамайскі”, дзе кандыдатцы дазволілі правесці сустрэчу, знаходзіцца па-за межамі акругі, па якой яна балатуецца. Уласна яе выбаршчыкаў на сустрэчу прыйшло няшмат.
Image 33784
Image 33785