Віцебскі аблвыканкам адмовіў Аршанскай псіхбальніцы ў рамонце
Аддзел аховы здароўя Віцебскага аблвыканкаму адмовіў у рамонце будынка неўралагічнага і псіхіятрычнага аддзялення шпіталя №2 Оршы. Міжтым будынакі блізкі да аварыйнага, і родныя пацыентаў ужо некалькі год патрабуюць забяспечыць прыстойныя ўмовы ўтрымання.
Летась была складзеная праектна-каштарысная дакументацыя на капрамонт будынка. І ў Оршы былі грошы на гэта: толькі па ведамстве "Аршанская цэнтральная паліклініка" у рамках падрыхтоўкі да фэсту "Дажынкi-2008» было патрачана 5 млрд. рублёў. Аднак шпіталю ад гэтых грошай не перапала.
А сёлета набыло моц рашэнне Віцебскага аблвыканкама №903 2008 г. "Аб мерах па мінімізацыі негатыўнага ўплыву сусветнага фінансавага крызісу на сацыяльна-эканамічнае развіццё Віцебскай вобласці". У адпаведнасці з ім аршанскаму шпіталю ў рамонце адмовілі.
РэгіёныBY