Віцебскі будаўнік, які загінуў у катлаване, мог працаваць нелегальна

35-гадовы рабочы загінуў учора на будаўнічай пляцоўцы ў Віцебску, на месцы рэканструкцыі былога кінатэатра “Беларусь”. Яго засыпала зямлёй, калі ён знаходзіўся ў катлаване глыбінёй каля двух метраў.
Калегі адразу ж кінуліся на дапамогу і адкапалі мужчыну, але той быў ужо нежывы.

Праваахоўчыя органы высвятляюць, з якой нагоды рабочы апынуўся ў катлаване. Па версіі наймальніка, ён збіраўся ўладкавацца на працу ў якасці слесара, і прыйшоў на аб’ект, каб проста паглядзець, што і як давядзецца рабіць. Паводле іншай версіі, мужчына ўжо працаваў там нейкі час без афармлення працоўных адносінаў належным чынам.