Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва атрымаў амерыканскія грошы на вокны
Віцебскі Цэнтр сучаснага мастацтва стаў адным з пераможцаў міжнароднага конкурсу “Пасольскі фонд захавання культурнай спадчыны”. Сёння часовы павераны ў справах ЗША у Беларусі Джонатан Мур перадаў дырэктару музейнай установы Валянціне Кірылавай сертыфікат на атрыманне 30 тысяч долараў. Паводле спадарыні Кірылавай, грант будзе выкарыстаны на рэстаўрацыю вокнаў у былым будынку Віцебскай народнай мастацкай вучэльні, дзе некалі выкладалі Шагал, Лісіцкі, Малевіч.
Валянціна Кірылава: "Мы заяўлялі канкрэтны праект рэстаўрацыі вокнаў, таму што ўся астатняя рэстаўрацыя - гэта намнога, намнога болей".
Агульны кошт рэстаўрацыі будынку - каля паўтара мільярды беларускіх рублёў. Паводле Валянціны Кірылавай, яе плануецца правесці цягам двух гадоў.