Віцебскі чыноўнік-беларусафоб атрымаў вымову за парушэнне службовай этыкі
Як паведамляе расійскае агенцтва REGNUM, кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебску Васіль Будкевіч абвясціў вымову свайму падначаленаму Андрэю Герашчанку за парушэнне нормаў службовай этыкі. Нагадаем, начальнік аддзела па працы з моладдзю адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебску Андрэй Герашчанка праславіўся сваімі інтэрв'ю, у якіх заяўляў, што Беларусь гэта руская дзяржава, а беларускай мовай карыстаецца толькі нацыяналістычная інтэлігенцыя.
Акрамя чынавенскай пасады Герашчанка таксама з'яўляецца кіраўніком Віцебскага рэгіянальнага грамадскага аб'яднання "Рускі дом" і сябрам афіцыйнага Саюзу пісьменнікаў Беларусі.
Глядзі таксама:
Віцебскага чыноўніка прапануюць пакараць за антыбеларускія выказванні
Віцебскія чыноўнікі абароняць незалежнасць краіны ад свайго калегі