Віцебскі гарвыканкам забараніў сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам
Віцебскія чыноўнікі супраць таго, каб у горадзе прайшла сустрэча з Аляксандрам Мілінкевічам, што была запланаваная на 22 лютага. Пра гэта стала вядома пасля таго, як ініцыятары сустрэчы атрымалі з гарадскога выканаўчага камітэту адказ на сваю заяву. Падрабязнасці паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
“Ліст падпісаны намеснікам старшыні гарвыканкама Лосічам. У сустрэчы з лідэрам руху "За Свабоду" не проста адмоўлена - яна забаронена. Як распавёў адзін з ініцыятараў сустрэчы Хрыстафор Жаляпаў, спадар Лосіч патрабуе таксама спыніць дзейнасць па падрыхтоўцы гэтай сустрэчы.
Нагадаем, заяву на сустрэчу з Мілінкевічам ініцыятыўная група падала ў гарвыканкам 15 студзеня. У падтрымку мерапрыемства было сабрана болей за 500 подпісаў грамадзян. У гарвыканкаме, аднак, частку подпісаў палічылі несапраўднымі. Супрацоўнікі гарвыканкаму прымушалі шэраг грамадзян адмаўляцца ад сваіх подпісаў”.