Віцебскі кандыдат Вінаградаў: назіральнікі ад дэмакратаў бяспраўныя
Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад АДС, сябра ПКБ Аляксандр Вінаградаў, у інтэрв’ю “Еўрарадыё” скрадзіцца на поўнае бяспраўе назіральнікаў ад дэмакратычных сілаў. Чальцы і старшыні камісіяў адмаўляюцца прадставіць звесткі па колькасці выбаршчыкаў, па колькасці тых, хто ўжо прагаласаваў і па датэрміновым галасаванні. На ўчастках 52, 54, 56 па Віцебскай-Кастрычніцкай акрузе № 20 назіральнікам адмаўляюцца прадставіць увогуле любыя звесткі пра выбары.