Віцебскі ўніверсітэт — самы дарагі з рэгіянальных

Найбольшыя кошты на навучанне — у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Сярод рэгіянальных ВНУ самы дарагі — Віцебскі ўніверсітэт. Следам за ім ідуць Гродзенскі і Полацкі.  У дзяржаўных ВНУ, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі, сярэдні кошт навучання студэнтаў першага курсу — ад 4,226 млн рублёў у БДУ да 2,317 млн рублёў у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

Як паведамляе сайт "Grodno.biz", сярэдні кошт навучання ў рэгіянальных ВНУ такі:

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт — 3,804 млн рублёў;
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт — 3,442 млн рублёў;
Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт — 3,050 млн рублёў;
Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт — 2,897 млн рублёў;
Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.Сухога — 2,753 млн рублёў;
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны — 2,725 млн рублёў;
Брэсцкі тэхнічны ўніверсітэт — 2,705 млн рублёў;
Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт — 2,700 млн рублёў;
Мазырскі педагагічны ўніверсітэт — 2,615 млн рублёў;
Магілёўскі універсітэце харчавання — 2,566 млн рублёў;
Магілёўскі педагагічны ўніверсітэт імя А.Куляшова — 2,470 млн. рублёў.

Па звестках Міністэрства адукацыі, сярэдні кошт навучання ў сталічных установах адукацыі складае:

у БДТУ — 3,705 млн рублёў;
у БНТУ — 3,527 млн рублёў;
у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце — 3,528 млн рублёў;
БДЭУ — 3,496 млн рублёў;
БДУІР — 3,475 млн рублёў;
у Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А.Сахарава — 3,318 млн рублёў;
у Беларуска-Расійскім універсітэце — 2,870 млн рублёў;
у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту — 2,860 млн рублёў;
у БДПУ імя Максіма Танка — 2,856 млн рублёў.