Віцебскія чыноўнікі забаранілі да паказу карціну "Унія" (фота)

У Віцебскім мастацкім музеі адкрылася выстава работ, выканананых на пленэрах памяці Івана Хруцкага. Выстава прысвечаная 200-гадоваму юбілею жывапісца і ўключае карціны майстроў з Беларусі і Расіі, напісаныя ў розныя гады правядзення пленэра. Аднак, інфармуюць "Народныя навіны Віцебска", не ўсе работы былі ўхваленыя камісіяй Упраўлення культуры. Так, у экспазіцыю не трапіла работа верхнядзвінскага мастака Валерыя Шчаснага “Унія”, таксама напісаная падчас аднаго з пленэраў. Мяркуецца, што чыноўнікі ад культуры знайшлі ў карціне няправільны ідэалагічны падтэкст.