Віцебскія карыстальнікі інтэрнэту абіраюць мясцовую прыгажуню

У Віцебску абвешчаны другі інтэрнэт-конкурс прыгажосці. Першы мясцовая інтэрнэт-газета “Народныя навіны Віцебску” праводзіла ў мінулым годзе. Конкурс ужо займеў традыцыі: пераможцу будуць абвяшчаць у купальскую ноч. Летась пераможцай конкурсу стала мясцовая тэлежурналістка Насця Шупенік. Амаль адразу пасля таго, як стала першай прыгажуняй віцебскай віртуальнай прасторы, дзяўчына выйшла замуж. Можа, гэта стане яшчэ адной традыцыяй новага конкурсу?