Віцебскія пажарныя зрабілі каску з саломы

Выстава, прысвечаная юбілею беларускай пажарнай службы і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, працуе ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. Месціцца яна на гарышчы, дзе, дарэчы, яшчэ да рэвалюцыі быў пажарны пост.  У экспазіцыі вышыванкі, малюнкі, драўляныя фігуркі ды іншае рукадзелле, створанае самімі пажарнымі. Найбольшую цікавасць у наведвальнікаў выклікае каска, зробленая з... саломы. У краязнаўчым музеі выстава пажарных-умельцаў размясцілася ўпершыню.