Віцебскія студэнты - група рызыкі па венерычных захворваннях

Шэраг мерапрыемстваў у вышэйшых навучальных установах запланавалі правесці спецыялісты Віцебскага абласнога скурна-венералагічнага дыспансера. Работу з моладдзю там з 2006 года вядуць своеасаблівымі метадамі: на дыскатэках, у кавярнях, рэстаранах і начных клубах арганізуюць кансультацыйныя пункты, дзе медыкі адказваюць на любыя пытанні наконт венерычных захворванняў, раздаюць прэзерватывы, дэманструюць відэаролікі.  Апошняе такое мерапрыемства прайшло ў начным клубе “Энергія”. Больш пільную ўвагу вышэйшым навучальным установам венеролагі вырашылі надаць таму, што на фоне агульнага зніжэння колькасці хворых на спецыфічныя інфекцыі, сярод студэнтаў пакутуючых на венерычныя захворванні становіцца больш.