Віцебскія “вампіры” збіралі грошы на карысць касцёла (фота)
У віцебскім касцёле Святой Барбары адбыўся незвычайны канцэрт. Выступала мясцовая група Tetania, якая выконвае музыку у стылі Neoclassical Gothic.
У зале былі ў асноўным готы – прадстаўнікі вядомай маладзёжнай субкультуры.
“Па-вампірску” апранутая моладзь цікава глядзелася ў памяшканні касцёла, хаця готы і запэўнівалі, што сваёй музыкай дэманструюць еднасць чалавека з Богам. Да таго ж, усе сабраныя з гледачоў сродкі яны ахвяравалі на карысць касцёла.