Віцебску падарылі афорты Марка Шагала да паэмы М.В. Гогаля "Мёртвыя душы"

Незалежны дабрачынны фонд "Трыумф — новае стагоддзе" падарыў Віцебску больш за 100 твораў Марка Шагала. Выстава афортаў славутага мастака да паэмы М.В. Гогаля "Мёртвыя душы" адкрылася ў віцебскім Мастацкім музеі і больш не пакіне горад. Ілюстрацыі да паэмы расійскага пісьменніка Марк Шагал стварыў па замове знакамітага парыжскага галерыста і выдаўца Амбруаза Валара. Аднак кніга была надрукаваная ўжо пасля смерці мецэната, у друкарні яго вучня Эжэна Тэрыада, у 1948 годзе.

Зараз у музеі экспануецца арыгінальны том у поўным аб'ёме: 96 афортаў, 11 табліц награвіраванага зместу кнігі і 11 тытульных лістоў. Апроч афортаў і перакладзенага па замове Валара тэксту "Мёртвых душ", кніга ўтрымлівае аркушы, на якіх усё афорты паменшаныя і пералічаныя ў парадку, задуманым Шагалам.

Пытанне: у фонды якога з віцебскіх музеяў паступіць дарунак — вырашаецца, паведамляе агенцтва "БелаПАН".