Віцябляне ад спёкі скакалі ў фантан проста ў вопратцы (фота)

Учора тэмпература паветра ў Віцебску, самым паўночным абласным цэнтры Беларусі, дасягнула 35° С, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска.  Людзі, каб уратавацца ад спёкі, скакалі ў фантан на плошчы Перамогі проста ў вопратцы. На плошчы няма ніякай расліннасці, каб можна было ўтварыць цень у такую гарачыню.