Відэадакументы са справы Байковай прадавалі за 50 тысяч долараў?

Пра гэта "Нашай Ніве" паведаміў былы следчы Алег Воўчак. Па яго словах, калі справа Байковай толькі пачыналася, яму самому прапаноўвалі відэаматэрыялы менавіта за гэтую суму. Таксама Воўчак адзначыў, што матэрыялы ёсць як мінімум у пяці супрацоўнікаў следчых органаў. Нагадаем, відэаматэрыялы са справы Байковай былі паказаныя ў фільме "Хросны бацька", які паказаў тэлеканал НТВ.

Нагадаем, следчую па асабліва важных справах Генпракуратуры Святлану Байкову ўжо паўгода трымаюць за кратамі ва ўнутранай турме КДБ. Яе вінавацяць у перавышэнні ўлады, незаконным вызваленні з-пад варты ды інш. Справы аб карупцыі, якая вяла Байкова, пераглядаюць.