VII Акадэмія старадаўняй музыкі пачнецца сёння ў Мінску
VII Акадэмія старадаўняй музыкі пройдзе ў Мінску з 18 па 23 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА. Падчас мерапрыемстваў адбудуцца майстар-класы па сольным і ансамблевым выканальніцтве, лекцыі па праблемах барочнай музычнай культуры.
Завершыць Акадэмію канцэрт "Італьянскае музычнае барока" з удзелам "Бахаўскага гуртка" Беларускай акадэміі музыкі. Канцэрт адбудзецца ўвечары 22 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі.
20 і 21 кастрычніка адбудуцца канцэрты моладзевага беларуска-французскага аркестра, у склад якога ўвайшлі студэнты аркестра Беларускай акадэміі музыкі і студэнты Нацыянальнай кансерваторыі французскага рэгіёна Нансі. Дырыжор - рэктар кансерваторыі ў Нансі, прафесар Жан-Філіп Навар.