Віктар Юшчанка арганізуе знос усіх камуністычных помнікаў ва Украіне
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка арганізуе знос усіх камуністычных помнікаў ва ўсёй краіне. Таксама ён заклікаў увесь свет асудзіць камуністычны тэрор, які стаў прычынай Галадамора ва Украіне. Нагадаем, 2008 год абвешчаны Юшчанкам Годам памяці ахвяраў Галадамора
1932-1933 гадоў. У сваім учорашнім выступе ўкраінскі прэзідэнт параўнаў
злачынствы бальшавізма і нацызма.
“Надышоў час агучыць патрабаванне сусветнага асуджэння камуністычнага тэрору, які забіваў нас і усе бязвінныя народы на гэтай прасторы – рускіх, крымскіх татараў, беларусаў, габрэяў, палякаў, балгараў і сотні іншых нацый”, сказаў Віктар Юшчанка.
http://focus.in.ua