Вікторыя Азаранка атрымала траўму на тэнісным турніры ў Празе

Вікторыя Азаранка не здолела завяршыць суботні паўфінальны матч турніру ў Празе супраць японкі Акіка Марыгамі.

Як паведамляе Жаночая тэнісная асацыяцыя, 17-гадовая беларуская спартсменка пры ліку 3:6, 5:4 і 0:30 у 10-м гейме (на падачы саперніцы) адмовілася ад далейшай барацьбы з-за траўмы правага бядра.

Тым часам Таццяна Пучак і Анастасія Якімава выйгралі ў Ліване турнір Міжнароднай тэніснай федэрацыі ў парным разрадзе.

12 траўня беларускі, якія займаюць у сусветным парным рэйтынгу адпаведна 90-е і 125-е месцы, перамаглі ў фінале Магдаліну Гойня і Моніку Нікулеску з Румыніі — 7:5, 6:0.