Вікторыя Азаранка па-ранейшаму 7-я ў рэйтынгу WTA
Паводле становішча на 30 лістапада 2009 года, беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка займае сёмую пазіцыю, як і тыдзень таму, паведамляе "Прессбол". За тыдзень становішча ў табліцы лідэраў не змянілася. Узначальвае яе амерыканка Сэрэна Ўільямс. За ёй ідуць расіянкі Дзінара Сафіна і Святлана Кузняцова.
Чацвертае месца займае датчанка Каралін Вазняцкі, на пятым — расіянка Алена Дзяменцьева, за ёй — Вінус Уільямс з ЗША. За нашай суайчынніцай Вікторыяй Азаранкай следам ідзе Алена Янкавіч з Сербіі. Замыкаюць дзясятку лідэраў расіянка Вера Званарова і Агнешка Радванска з Польшчы.