Вікторыя Азаранка палепшыла сваё становішча ў сусветным рэйтынгу

У абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі беларуска Вікторыя Азаранка нарэшце спыніла сваё "падзенне", якое працягвалася ў апошнія месяцы, і паднялася з 15-га на 11-е месца. Гэтаму паспрыяла паспяховае выступленне на турніры ў Істбурне, дзе Азаранка дайшла да фінала, у якім саступіла расіянцы Кацярыне Макаравай.
Лідэрам рэйтынгу ў адзіночным разрадзе сярод жанчын застаецца Серэна Ўільямс з ЗША. 

У першую сотню найлепшых тэнісістак увайшла і беларуска Вольга Гаварцова, якая захавала за сабой 38-ы радок. Настасся Якімава — 142-я, Дар'я Кустова — 157-я, Ірына Кур'яновіч — 166-я, Кацярына Дзегалевіч — 187-я.

У чэмпіёнскай гонцы Вікторыя Азаранка займае 11-ы радок, у яе 2071 ачко. Вольга Гаварцова — 54-я (574 ачкі). А лідыруе Саманта Стосур з Аўстраліі з 3622 ачкамі.