Вікторыя Азаранка прайграла ў паўфінале турніру ў Сіднэі
Вікторыя Азаранка (7-е месца ў сусветным рэйтынгу) завяршыла выступ на тэнісным турніры ў Сіднэі з прызавым фондам 600 тысяч долараў ЗША. Як адзначае БелаПАН, 14 студзеня ў паўфінале беларуская спартоўка прайграла пятай ракетцы свету Алене Дзяменцьевай з Расіі — 3:6, 1:6. Сустрэча доўжылася крыху больш за гадзіну.